“Будаўніцтва”
Мазаіка “Будаўніцтва”
Аўтар: Сямён Абрамаў
Калі была створаная: 1970-я гады
Дзе знаходзіцца: гарбарны камбінат, галоўны ўваход, вул.Мінская, 142-А.
На мазаічным пано – выява трох чалавек на фоне працоўнага працэсу і адпачынку. Галоўная ідэя – гарманічнае жыццё працоўнага чалавека.
У цэнтры – фігура мужчыны, відавочна, будаўніка, на фоне жалезнай лесвіцы, хутчэй за ўсё – ад пад’ёмнага крану. Па правай руцэ будаўніка – мужчына ў халаце з аркушом і цыркулем у руках. Верагодна, гэта архітэктар. На заднім фоне ў іх – працоўны працэс – цяжкавікі і цялежкі з грузамі.
Па левай руцэ ад будаўніка – жанчына, якая зрывае яблыкі з дрэва. На фоне ў жанчыны – выявы адпачынку: лес, пляж, мора і чалавек пад ветразем.
Усе тры фігуры ззаду аб’ядноўвае вясёлка.
Мазаіка знаходзіцца ў даволі добрым стане.