«Чырвоная жанчына» (афіцыйная назва невядомая)
Аўтар эскiза – Miкалай Ягораў, выпускнiк Ленiнградскай акадэмii мастацтваў, працаваў у Бабруйску ў 60-80 гады. Выканаўцы – Мікалай Ягораў, Генадзь Барэйка, Георгій Марчанка.
Дата, калі была выраблена мазаіка – невядомая.
Знаходзілася на складской прыбудове футравай фабрыкі на вуліцы Бахарава, якую знеслі ў лістападзе 2022 года.
Цікавы факт: мазаіку з рэвалюцыйным сюжэтам знішчылі 7 лістапада. Негледзячы на тое, што гэтая дата ўсё яшчэ адзначаецца ў Беларусі і лічыцца святочнай.
Адзін з мясцовых краязнаўцаў бачыць у цэнтральнай фігуры – Чырвонай жанчыне, вобраз Божай маці ў момант беззаганнага зачацця, калі яна толькі ўсведамляе, што носіць пад сэрцам дзіця. А ў гэтым ёсць «сведчанне надыходу новага часу, у якім з чалавекам будзе ўкладзены Новы запавет».
«Мастак гуляе са здабыткам культуры, пераносячы яго ў новыя ўмовы. І ў гэтым сацрэалізм не быў першым, бо аднойчы і хрысціянства зрабіла пазыкі з антычнага мастацтва. А ва ўмовах тых часоў, а мы напэўна кажам пра 1970-1980-ыя гады, у цалкам савецкай рэспубліцы пачынала фармавацца, у чарговы раз у сваёй гісторыі, мастацтва ўласнае школы, адбывалася кшталтаванне майстроў новага погляду і шырыні творчых амбіцый, якія, прадзіраючыся скрозь ідэалагічныя штампы, пачыналі казаць уласным голасам, што нёс ужо на сабе адбіткі ранейшых беларускіх выяўленчых дасягненняў».