“Гімнастыка”
Аўтар – Уладзімір Самачарноў.
Час стварэння – 70-я гады.
Размяшчаецца на вуліцы Урыцкага-76а, на будынку спартовага комплекса стадыёна “Славянка”.
Сам аўтар, Уладзімір Самачарноў, кажа пра мазаікі тагачаснага перыяду так: “Прыйшла новая, творчая моладзь, 70-я гады былі росквітам творчасці ў нашым горадзе, тут дзейнічала вытворчая майстэрня і было вялікае жаданне працаваць”.
Ён кажа, што калі дагэтуль мастакі выраблялі больш агітацыйных матэрыялаў – ты я ж плакаты, то ў 70-я ім хацелася больш займацца творчасцю. І так яны прыйшлі да спробы сябе ў манументальным мастацтве.
Самачарноў звяртае ўвагу на тое, што для вуліцы патрабуецца спецыяльная падрыхтоўка сценаў, а таксама спецыяльная, устойлівая да маразоў і перападу тэмператураў кафля.