Let’s travel together.

“Медыцына”

“Медыцына”

 

Аўтар і выканаўца – Сямён Абрамаў. Эскіз – суаўтарства з Юрыем Нікіфаравым.
Час стварэння 1968 год.

Першая мазаіка Сямёна Абрамава размяшчаецца на старым корпусе лякарні імя Марзона (у планах яго знесці ў хуткім часе, што выклікае пытанні – ці будзе захаваная мазаіка).

На мазаіцы бачым медычны сюжэт (зробленая праца трошкі адрозніваецца ад эскіза, напрыклад, у мазаіцы няма егіпецкіх персанажаў і жанчыны, што моліцца побач з хворым). Цэнтральная фігура – лекар з палымяным сэрцам у руцэ, медыкі з розных эпохаў і пацыент на хірургічным стале.

Як расказваў сам аўтар, першаснай задачай творцы было гарманічна ўпісаць твор, “каляровую пляму” – у архітэктурную прастору. Наступную ролю ў распрацоўцы тэмы грала прызначэнне будынка або памяшкання.
Над сюжэтам працаваў мастак, адзін ці з суаўтарам, пасля ён зацвярджаўся ў замоўцаў. Пасля вырабляліся кардоны – выявы ў натуральны памер. Кардон рэзаўся на кавалкі, якія пакрываліся мазаікай. Блокі нумараваліся і складаліся ў стос, а затым па адным іх мантавалі на сцяну. Сямён Абрамаў адзначае, што па матэрыялы таксама даводзілася ездзіць мастакам самастойна, выкарыстоўвалі непразрыстае шкло, пласцінкі з мармуру і туфу, рачную гальку.

Хачу падзяліцца дадатковай інфармацыяй пра мазаіку

 

Пад пагрозай знішчэння першая бабруйская мазаіка. Пагутарылі з яе аўтарам – мастаком Сямёнам Абрамавым