“Навука”
“Навука”
Аўтар эскіза – Эдуард Белагураў.
Час стварэння – 1978 год.
Мазаіка размяшчаецца на будынку школы №1. Судзячы па архіўных фота, яна з’явілася тут адразу, як быў узведзены новы корпус.
У кампазіцыі – вучнёўскія прылады ды інструменты: тэлескоп, глобус, лінейкі, цыркуль, геаметрычныя формы, колба і літары. Выкананне – у някідкіх, мяккіх колерах.
На жаль, знізу мазаіка пашкоджаная, падобна, у час афарбоўкі сцяны.