Let’s travel together.

“Партызаны”

Мазаіка “Партызаны”. Фота: 1387.by

Мазаіка “Партызаны”

Аўтар: Генадзь Барэйка

Калі была створаная: 1970-я гады

Дзе знаходзіцца: вул.Мінская, 89, на паўночным фасадзе дома.

На галоўным плане мазаічнага пано – выява мужыны ў белым, з сівымі валасамі і барадой. Праз плячо ў мужчыны – аўтамат. За ім – малады хлопец у плашчы, з лентай патронай і ваеннай шапцы і жанчына ў спадніцы і кофце колеру хакі і з аўтаматам за спіной. На фоне трох фігур – лес, выява выбуху.

Мазаіка адназначна адсылае да прадстаўлення пра Беларусь як пра партызанскую рэспубліку.

Фасад дома неаднарозова аднаўляўся, перафарбоўвася, але мазаіка захавалася.

Мазаікамі аздобленыя чатыры дзевяціпавярховыя дамы па нячотным баку вуліцы Мінскай ад праспекта Георгіеўскага да вуліцы Кастрычніцкай. Эскізы для іх намалявалі мастакі Мікалай Ягораў (дом па адрасе: Мінская, 105) і Генадзь Барэйка (адрасы: вул.Мінская, 57, 73, 89).

Як распавядаў мастак – аўтар шматлікіх мазаічных пано ў Бабруйску, Сямён Абрамаў у інтэрв’ю “Коммерческому курьеру”, мазаікі на вуліцы Мінскай маглі б выглядаць крыху інакш – на стадыі праект падымалася пытане аб тым, каб чатыры пано на дамах чаргаваліся паводле памера і такім чынам стваралі рытм, які быў бы заўважным для кіроўцаў, якія рухаюцца па вуліцы Мінскай. Аднак урэшце было вырашана зрабіць пано аднаго памеру.

Хачу падзяліцца дадатковай інфармацыяй пра мазаіку