“Русалка”
Аўтар эскіза – Генадзь Барэйка.
Дакладная дата, калі была выраблене мазаіка – невядомая. Але ўсе мазаікі ў горадзе створаныя, як сведчаць мастакі, ў 70-я годы.
Размяшчаецца на вуліцы Мінскай, дом 55 (оптыка).
У валасах дзяўчыны можна ўбачыць Бярэзіну. На ёй – цеплаход і весляры, вялікая рыба, то-бок тое, што рабіла нашу раку адметнай у тыя часы. На сёння ў Бабруйску ўжо не курсуюць пасажырскія цеплаходы, але вяслярная школа дзейнічае, а таксама працуе рачны порт, у якім здабываюць пясок. Таксама на пано бачная гасцініца “Бабруйск”, завод і будоўля – як сімвал росквіту горада. Сонца, буслы (якія наагул лічацца птушкай-сімвалам Беларусі), сад з спелымі пладамі – усё нібыта кажа пра веру аўтара эскіза ў светлую будучыню.