Let’s travel together.
Сумняешся ў тым, што на савецкую культурніцкую спадчыну можна паглядзець іншымі вачамі? То тады знаёмься – Яна Корбаль. Фотамастачка дэманструе, як бабруйская мазаіка спалучаецца з прыродай, у пяці калажах. Яна нарадзілася ў Бабруйску, і хоць пасля не жыла ў нашым горадзе, цікавасць да малой радзімы захавалася. У час падарожжа сюды аўтаспынам, дзяўчына зняла мазаікі на плёнкавы фотаапарат, а пасля спалучыла з уласнымі выявамі прыроды. -Я даўно захапляюся савецкім мадэрнізмам і мазаікамі, збіраю фота з імі са сваіх падарожжаў, - кажа Яна. - Асабліва шмат мазаік давялося ўбачыць у Грузіі, там яны ўсюды! Хацелася б сабраць яшчэ больш фотаздымкаў. Гэта выдатнае мастацтва, з душой. Цяпер, на жаль, такога не робяць. Больш работ мастачкі можна ўбачыць у яе Instagram і на behance.net. Усе фотакалажы на сайце - Яны Корбаль.
Таксама хочаш паспрабаваць перастварыць савецкія пано на свой густ? Гэта можна зрабіць проста тут -- з кавалкаў бабруйскай мазаікі.