Let’s travel together.

“Сялянка, працоўны і навуковец”

Мазаіка “Сялянка, працоўны і навуковец”. Фота: 1387.by

Мазаіка “Сялянка, працоўны і навуковец”

Аўтар: Генадзь Барэйка

Калі была створаная: 1970-я гады

Дзе знаходзіцца: вул.Мінская, 73, на паўночным фасадзе дома.

На галоўным плане мазаічнага пано – жанчына ў белай сукенцы і хустцы з каласамі ў руках. Жанчына глядзіць у правы бок. За жанчынай – два мужчыны. Адзін з іх – у працоўным камбінезоне, за ім – мужчына ў белым халаце, які трымае ў левай руцэ мадэль атаму. На фоне – выявы  тэхналагічных і навуковых прыбораў. У верхнім левым куце пано – серп і молат.

Мазаіка сімвалізуе сабой гарманічную супрацу сельскай гаспадаркі, вытворчасці і навукі. Фігуры на ёй даволі стэрэатыпныя: сельская гаспадарка паказаная праз жанчыну з каласамі – праз доўгі час жанчыны ўручную сярпамі зжыналі збожжа. Працоўны паказаны ў выглядзе мужчыны з моцнымі рукамі. Навуковец – таксама мужчына, у акулярах.

Фасад дома неаднарозова аднаўляўся, перафарбоўвася, але мазаіка захавалася.

Мазаікамі аздобленыя чатыры дзевяціпавярховыя дамы па нячотным баку вуліцы Мінскай ад праспекта Георгіеўскага да вуліцы Кастрычніцкай. Эскізы для іх намалявалі мастакі Мікалай Ягораў (дом па адрасе: Мінская, 105) і Генадзь Барэйка (адрасы: вул.Мінская, 57, 73, 89).

Як распавядаў мастак – аўтар шматлікіх мазаічных пано ў Бабруйску, Сямён Абрамаў у інтэрв’ю “Коммерческому курьеру”, мазаікі на вуліцы Мінскай маглі б выглядаць крыху інакш – на стадыі праект падымалася пытане аб тым, каб чатыры пано на дамах чаргаваліся паводле памера і такім чынам стваралі рытм, які быў бы заўважным для кіроўцаў, якія рухаюцца па вуліцы Мінскай. Аднак урэшце было вырашана зрабіць пано аднаго памеру.

Хачу падзяліцца дадатковай інфармацыяй пра мазаіку