Let’s travel together.

Мазаіка “Сям’я”

Аўтар: Генадзь Барэйка

Калі была створаная: 1970-я гады

Дзе знаходзіцца: вул.Мінская, 57, на паўночным фасадзе дома.

На мазаічным пано – выява сям’і: жанчына ў белай сукенцы, на левай руцэ трымае дзіця, правая паднятая ўверх, да сонца. Мужчына крыху ззаду ад жанчыны, у працоўным камбінезоне, апранутым на агаленае цела, права рука мужчыны за спіной жанчыны, левай паднятая да сонца. Паміж рукамі мужчыны і жанчыны, на фоне сонца – голуб.

У сюжэце мазаікі лёгка счытваецца яе галоўны пасыл – праслаўленне савецкай працоўнай сям’і. Голуб паміж рукамі мужчыны і жанчыны адсылае да матыву міру, нібы гэтая сям’я сваімі рукамі ахоўвае мір.

Фасад дома неаднарозова аднаўляўся, перафарбоўвася, але мазаіка захавалася.

Мазаікамі аздобленыя чатыры дзевяціпавярховыя дамы па нячотным баку вуліцы Мінскай ад праспекта Георгіеўскага да вуліцы Кастрычніцкай. Эскізы для іх намалявалі мастакі Мікалай Ягораў (дом па адрасе: Мінская, 105) і Генадзь Барэйка (адрасы: вул.Мінская, 57, 73, 89).

Як распавядаў мастак – аўтар шматлікіх мазаічных пано ў Бабруйску, Сямён Абрамаў у інтэрв’ю “Коммерческому курьеру”, мазаікі на вуліцы Мінскай маглі б выглядаць крыху інакш – на стадыі праект падымалася пытане аб тым, каб чатыры пано на дамах чаргаваліся паводле памера і такім чынам стваралі рытм, які быў бы заўважным для кіроўцаў, якія рухаюцца па вуліцы Мінскай. Аднак урэшце было вырашана зрабіць пано аднаго памеру.

Хачу падзяліцца дадатковай інфармацыяй пра мазаіку