Стыкеры для Telegram
Часам мазаікі асацыююцца з нечым састарэлым, з "саўком" і заняпадам. Але калі прыгледзецца больш уважліва, стане відавочным: пано, якія мы бачым на сценах гарадскіх будынкаў – мастацтва, якое хочацца пераасэнсаваць, каб данесці да скептыкаў іх асаблівасць і прыгажосць.
Гэтыя стыкеры – элементы з бабруйскіх мазаік, якія часам застаюцца незаўважнымі, бо мы проста звыкаемся да гарадскіх краявідаў і не надта іх разглядаем. А разынкі горада хаваюцца ў дэталях!
І вось, як вынік – цяпер ты маеш “Бабруйск – цэнтр сусвету”, можаш даслаць некаму, каго любіш “рыбанька мая” ці параіць “веславаць хутчэй”.
Так, ты маеш самы сапраўдны бабруйскі стыкерпак – з мясцовым каларытам. Дзе б ты ні быў(ла)!
Для стварэння стыкераў выкарыстоўваліся бабруйскія мазаікі:
- “Вітанкі”, “Час добрых навінаў” – мазаіка “Сям’я“
- “Хочаш цуды – зробім цуды” – мазаіка “Партызаны”
- “Паеш і супакойся” – мазаіка “Жанчына з каласамі“
- “Рыбанька мая”, “Вяслуй давай”, “Дзякуй”, “Бабруйск – цэнтр сусвету”, “Пакуль” – мазаіка “Русалка“
- “Агонь”, “Веды – моц!”, “Выпі яду”, “Вялікі брат сочыць за табой” – мазаіка на бальніцы імя Марзона
- “I want to break free” – мазаіка “Гімнастыка“
- “Гэты свет мне абсалютна зразумелы” – мазаіка “Навукоўцы”