Калаж “(не) Жаночыя Прафесіі”
У мазаіках Бабруйска нямала вобразаў жанчын. Але ўся іх "дзейнасць", збольшага, зводзіцца да гадавання дзяцей ці да вырошчвання хлеба.
Негледзячы на тое, што ў СССР было нямала жанчын інжынерак, навуковак і г.д.
Але і сёння жанчыны не рэдка сутыкаюцца са стэрэатыпізацыяй сваёй дзейнасці і з прыгнятаннем.
Таму ўзнікла ідэя пераасэнсавання жаночых прафесій ды іх заўважнасці ў вобразах савецкіх мазаік.
Бо ты можаш быць кім заўгодна, незалежна ад гендэру.
Для стварэння калажу выкарыстоўваліся бабруйскія мазаікі:
- Сям’я
- Жанчына з каласамі
- Русалка
- Навукоўцы